Вёскі Таргошын і Белін Петрыкаўскага раёна ў выніку паводкі адрэзаныя ад аўтамабільных зносін.

Паводле інфармацыі спецыялістаў, у дзвюх вёсках пражываюць каля 40 чалавек. У раёне гэтых населеных пунктаў арганізаваны кругласутачны пост МНС, які знаходзіцца на пастаяннай сувязі з жыхарамі. Акрамя таго, тут наладжана дастаўка чоўнамі прадуктаў, медыцынскіх прэпаратаў і іншых сродкаў першай неабходнасці.

У эвакуацыі людзей неабходнасці няма.

У райвыканкаме дадалі, што для паляпшэння камунікацыі на тэрыторыі раёна ўжо арганізаваны два маршруты рэгулярных лодачных перапраў на рацэ Убарць. Яны звязваюць 6 вёсак з «вялікай зямлёй». На выпадак пагаршэння паводкавай абстаноўкі ў раёне вызначаны месцы размяшчэння насельніцтва, а таксама створаны брыгады, якія будуць дапамагаць людзям падчас эвакуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?