У выніку моцнага ветру 28 красавіка на тэрыторыі Гомельскай вобласці пацярпелі аб'екты ў чатырох раёнах. Парывы ветру дасягалі 15—17 м/с.

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, пашкоджаны дахі больш як 30 пабудоў. У Калінкавіцкім, Добрушскім, Гомельскім і Рэчыцкім раёнах зафіксаваны пашкоджанні шыферных дахаў кароўнікаў, цялятніка, свінарніка, майстэрняў, складоў, сховішчаў агародніны. У Гомельскім раёне таксама пашкоджаны шыферныя дахі двух жылых дамоў.

На аднаўленне пашкоджаных будынкаў запатрабуецца ад тыдня да месяца.

У Рэчыцкім раёне з-за моцнага ветру адбылося аварыйнае адключэнне ліній электраперадачы ад падстанцый "Холмеч" і "Каравацічы". Без электразабеспячэння засталіся вёскі Дварэц і Чырвоная Дуброва. Работнікі электрасетак аднаўляюць лініі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0