Хітом продажаў у Польшчы стала настольная гульня «Чарга» («Kolejka»). Мэта гульні: купіць усё. Гульцы чакаюць у чэргах ля дзяржаўных крамаў, адціскаюць тых, хто спрабуе ўлезці без чаргі і гандлююцца з фарцоўшчыкамі. У 40-старонкавым буклеце з інструкцыяй аўтары папярэджваюць, што падчас гульні ў гульцоў могуць узнікнуць такія адмоўныя рэакцыі, як «слёзы бяссілля» або «зубоўны скрыгат». Стваральнік і галоўны дызайнер Караль Мадэй кажа, што вырашыў ўвасобіць у гульню працэс набыцця тавараў у сацыялістычнай Польшчы — дэфіцыт, нармаванне па картках і талонах, чэргі і нізкапробныя тавары, вырабленыя ў краінах сацлагера.

Гульня стала настолькі папулярнай, што за ёй выцягваліся сапраўдныя чэргі, а пад уплывам гэтай гульні з'явілася яшчэ адна — пад назвай «Вас тут не стаяла».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?