Пра гэта паведамляе Следчы камітэт па Краснадарскім краі Расіі.

У праваахоўныя органы Геленджыка 2 мая паступіла паведамленне, што за 1,5 кіламетра ад вёскі Адраджэнне ў лесе знайшлі целы 30 і 31-гадовай беларусак. Целы жанчынаў знаходзіліся ў намёце.

Падчас агляду месца здарэння былі знойдзены асабістыя рэчы, грошы і дакументы загінулых. Паводле ацэнак спецыялістаў смерць жанчын наступіла не менш за 1,5 месяца таму.

Папярэдняя прычына — пераахаладжэнне.

Адна з загінулых пад Геленджыком жанчын была зарэгістраваная ў Віцебскай вобласці, іншая — у Мінскай.
Пра гэта НН паведаміла прадстаўнік СК па Краснадарскім краі Наталля Смяцкая. Па яе словах, целы жанчын знайшлі турысты, што праходзілі побач. Да сёння не ўстаноўлена, каб паступалі паведамленні пра знікненне беларусак — іх не шукалі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?