Падапечныя Андрэя Скабелкі саступілі сёння лідарам групы зборнай Швейцарыі з лікам 1:4 (0:1, 0:0, 1:3). Зборная Швейцарыі атрымала сем перамогаў у сямі матчах.

Беларусы ў сямі гульнях у групавым турніры аднойчы перамаглі (Славенія, 5 мая, 4:3) і пацярпелі шэсць паразаў: Чэхія (3 мая, 0:2), Швецыя (6 мая, 1:2), Канада (10 мая, 1:4), Нарвегія (11 мая, 1:3), Данія (13 мая, 2:3), Швейцарыя (14 мая, 1:4).

Зборная заняла 7-е перадапошняе месца ў групе. Ніжэй толькі Славенія.

Трэці год запар беларусы фінішуюць на 14-м месцы.

Швейцарыя — 20 (7), Канада — 18 (7), Швецыя — 12 (6), Нарвегія — 9 (6), Чэхія — 8 (6), Данія — 6 (6), Беларусь — 3 (7), Славенія — 2 (7).

Сёння ў нашай групе гуляюць Чэхія з Нарвегіяй і Данія са Швецыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0