Вядома, што 28-гадовая жанчына рэгулярна ўжывае спіртное, але да гэтага моманту нікому асаблівых праблем не дастаўляла. У той дзень яна, захацеўшы апахмяліцца — бо прапіла ўсё, што можна — адправілася па грошы да суседкі.

На яе просьбы бабулька адказала, што грошай няма.

Тады маладзіца стукнула ёй палкай па галаве, з-за чаго пацярпелая пры падзенні ўдарылася галавой аб печку.
Праз пару дзён жанчыне ад атрыманых траўмаў стала зусім кепска, і пляменнік выклікаў хуткую дапамогу.

Па заключэнні судова-медыцынскай экспертызы пацярпелай былі прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні. Дактары правялі аперацыю, чым выратавалі бабулі жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?