У выпадку перамогі ў фінале Лігі чэмпіёнаў над «Баварыяй» кожны гулец «Барусіі» атрымае па 150 тысяч еўра прэміяльных, а галоўны трэнер дортмундцаў Юрген Клоп — 300 тысяч,
паведамляе Bild.

Адзначаецца, што клуб ужо зарабіў у сёлетнім розыгрышы турніру 60 мільёнаў еўра.

Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца ў Лондане на стадыёне «Уэмблі» 25 мая (субота, 21:45). Прамую тэлетрансляцыю будзе весці канал Беларусь-1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?