Калі раней пра гвалт з боку прыёмнага бацькі-выхавальніка заяўлялі 4 дзяўчынкі, то цяпер следства выявіла, што траіх дзяўчынак гвалтаваў і 17-гадовы родны сын выхавацеля. Пра гэта паведаміла крыніца, блізкая да следства. Усяго ў прыёмнай сям'і, нагадаем, выхоўвалася 13 прыёмных дзяцей і двое ўласных.

У выніку следчых дзеянняў было ўстаноўлена, што родны сын прыёмнага выхавальніка ўступаў у палавую сувязь з дзяўчаткамі 2000, 2001 і 2006 г.н. Цяпер вырашаецца пытанне аб завядзенні на яго крымінальнай справы.

Акрамя таго, вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да маці-выхавальніцы, якая, на думку следства, магла ведаць пра гвалт над дзяўчаткамі.

У ходзе допытаў прыёмных дзяцей таксама ўстаноўлена, што маці-выхавальніца сістэматычна біла ўсіх дзяцей палкаю за найменшую правіну. Напрыклад, найменшае дзіця 2009 года нараджэння расказала, што выхавальнік так збіў яго летась, што нават зламаў аб яго кіёк.

Следчыя дзеянні правялі і з супрацоўнікамі Светлагорскага аддзела адукацыі: некаторыя з супрацоўнікаў дапытаныя ў якасці сведак, неабходныя следству дакументы ў аддзеле адукацыі канфіскаваныя. Цяпер вывучаецца пытанне аб тым, наколькі функцыянальныя абавязкі службовых асоб, якія прымалі рашэнні па гэтым дзіцячым доме і кантралявалі яго, адпавядалі заканадаўству. Дзеянням супрацоўнікаў аддзела адукацыі будзе дадзена прававая ацэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?