Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Расіі Вераніка Скварцова заявіла ў панядзелак, што для абмежавання прытоку нелегальных мігрантаў у Расію трэба ўвесці ўязныя візы.

Яна таксама заўважыла, што трэба больш строга сачыць за здароўем мігрантаў. «Мы не ведаем, з чым яны прыязджаюць, а ёсць жа розныя інфекцыі і адкрытыя формы сухотаў, і розныя формы хвароб, якія перадаюцца з крывёй», — заявіла яна.

Яна падкрэсліла, што легальных мігрантаў правяраюць праз спецыяльную сістэму.

«У рамках ЕўрАзЭС мы спецыяльна распрацавалі сістэму агляду тых мігрантаў, якія прыязджаюць на нашу тэрыторыю. Калі мігрант прыязджае легальна і выконвае ўсе патрабаванні па рэгламенце, то ў нас ёсць магчымасць ўсе хваробы адсачыць», — сказала Скварцова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?