23-гадовы Рыгор Брацянкоў не вярнуўся дамоў пасля канцэрта на Мінскім моры.

Сябры бачылі яго ў апошні раз каля 5-6-й гадзіны раніцы 26 мая. Яго шукае міліцыя, шукаюць валанцёры.

А «Наша Ніва» сёння ўначы атрымала камент на сайце, з якога вынікае, што з хлопцам усё ў парадку.

«Перадам Рыгору, што яго ўжо праз газету шукаюць», — напісаў ананім.

Знайшліся сведкі, хто бачыў хлопца ў кампаніі з дзяўчынай раніцай у нядзелю. Яны ехалі на аўтобусе і выйшлі за два прыпынкі да станцыі метро Трактарны завод.

«Рыгор, харэ гуляць ужо!» — напісала знаёмая хлопца ў сацыяльных сетках.

Раніцай 29 мая знайшліся сведкі, якія нібыта бачылі Рыгора на Партызанскім праспекце ў раёне Трактарнага завода (№№ дамоў 67, 69). І быў ён у іншай вопратцы. Па сцвярджэнні сведкі, хлопец паводзіў сябе неадэкватна.

Прыкметы: рост 183 см, брунет, вялікі нос, вочы блакітныя, куткі вачэй апушчаны ўніз.

Асаблівыя прыкметы: на верхняй губе злева шнар ад укуса сабакі.

Быў апрануты: сінія джынсы, футболка бэжавая з малюнкам «рыбкі», доўгая куртка чорна-зялёнага колеру.

Хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклага, тэлефануйце на: (029) 163-65-12 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?