Група навукоўцаў з Універсітэта Дзюка ў амерыканскім штаце Паўночная Караліна выявіла, што чалавекападобныя малпы шымпанзэ і баноба, як людзі, раздражнёна рэагуюць на ўласныя няўдачы ў якіх-небудзь пачынаннях.

Па словах даследчыкаў, прыматы злуюць і пачынаюць чухацца, калі іх планы правальваюцца.

Заолагі распрацавалі дзве гульні для малпаў з афрыканскіх запаведнікаў: у адной з іх належыла праверыць на трываласць сваё цярпенне, а ў другой малпы павінны былі пацвердзіць уменне прымаць рызыкоўныя рашэнні.

Такім чынам, спецыялісты пацвярджаюць, што незадаволенасць і шкадаванне з'яўляюцца не толькі чалавечымі эмоцыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?