Турэцкі спецназ, прарваўшыся раніцай у аўторак праз барыкады на плошчы Таксім у цэнтры Стамбула, ужыў супраць дэманстрантаў слезацечны газ і вадамёты.

Многія пратэстоўцы адступілі з плошчы ў парк Гезі, дзе ў іх разбіты намётавы лагер. Па некаторых звестках, паліцэйскія некалькі разоў стрэлілі ў пратэстоўцаў гумовымі кулямі. У адказ некаторыя дэманстранты паспрабавалі закідаць паліцэйскія вадамёты фаерамі, бутэлькамі з запальнай сумессю і камянямі.

Парк Гезі і планы па яго рэканструкцыі першапачаткова былі прычынай пратэсту, а затым пераліліся ў выказванне незадаволенасці урадам Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў цэлым.

У аўторак Эрдаган павінен сустрэцца з лідарамі некаторых груп актывістаў. Прадстаўнік прэм’ера заявіў, што Эрдаган «выслухае тое, што яны думаюць», але не плануе дазваляць працягваць пратэсты.

Раней турэцкі прэм’ер назваў пратэстоўцаў «марадзёрамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?