Супрацоўнікі міліцыі шукаюць Балову Святлану Міхайлаўну, якую падазраюць у ашуканстве, звязаным з продажам жаночага адзення ды дзіцячых цацак праз інтэрнэт.

Так, адна дзяўчына вырашыла набыць у яе праз інтэрнэт футравую камізэльку за 780 тыс. рублёў. У паведамленні праз інтэрнет прадавец сказала, што накладзеным плацяжом рэч яна адпраўляць не будзе, а прымае толькі грашовыя пераводы. Дзяўчына, урэшце, перавяла грошы на электронны кашалёк, але тавару так і не атрымала.

Праз некалькі дзён у міліцыю паступіла яшчэ адна заява з аналагічнай гісторыяй. Гэтым разам маладая мама вырашыла купіць для дзіцяці цацку. Схема зламысніцы пад нікам «Lyyyyу» была такой жа: патрабавалася аплаціць куплю праз электронны кашалёк, а калі грошы былі пераведзеныя, прадавец пачынала распавядаць пра розныя прычыны затрымкі высылкі тавару. То яна была занятая на працы, то не магла выйсці з дома з-за маленькага ўнука, то ў яе памерла сваячка.

У ходзе далейшай праверкі выявіліся яшчэ пяць фактаў падобных махінацый.

На гэты момант супрацоўнікі міліцыі высветлілі асобу жанчыны, на якую зарэгістраваны электронны кашалёк. Аднак ўсталяваць яе месцазнаходжанне аказалася праблематычным.

Па некаторых дадзеных жанчына магла паехаць у расійскі Смаленск.

Па факце махлярства распачатая крымінальная справа.

Супрацоўнікі міліцыі звяртаюцца з просьбай да грамадзян дапамагчы ўстанавіць яе месцазнаходжанне.
Любую інфармацыю пра гэта можна паведамляць у дзяжурную частку Партызанскага РУУС па адрасе: Мінск, завулак Стаханаўскі, 5.

Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 230-34-34, 8 (017) 230-81-45, 8 (029) 883-23-96.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?