Сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным,
паведамілі БелТА у прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі бягучыя пытанні двухбаковых адносінаў, а таксама інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Асноўны акцэнт рабілі на важнасці актывізацыі работы з грамадскасцю па інтэграцыйнай тэматыцы. Лукашэнка і Пуцін падкрэслілі неабходнасць узмацнення папулярызацыі ідэі адзінства трох славянскіх народаў Беларусі, Расіі і Украіны.

Прэзідэнт Расіі праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку пра свой удзел у саміце «Вялікай васьмёркі» ў Паўночнай Ірландыі. Кіраўнік беларускай дзяржавы, у сваю чаргу, расказаў расійскаму калегу аб выніках праведзеных напярэдадні перамоваў у Кіеве і дасягнутых дамоўленасцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0