З мэтай недапушчэння распаўсюду афрыканскай чумы свіней (АЧС) у першай зоне эпідэміі адбіраецца ўсё свіное пагалоўе, паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінcельгасхарчу.

«У сувязі з тым, што на тэрыторыі краіны гэта захворванне зарэгістравана ўпершыню, дзяржаўная ветэрынарная служба на падставе рэкамендацый Сусветнай арганізацыі абароны жывёл, якія дазваляюць прымяняць меры, якія мінімізуюць наступствы ўспышкі востраінфекцыйнай хваробы, прыняла рашэнне аб правядзенні канфіскацыі ўсіх свіней, якія знаходзяцца на тэрыторыі першай зоны, і правядзення мерапрыемстваў як у населеным пункце, адкуль пайшла эпідэмія», — сказалі ў дэпартаменце.

Усе жывёлы, што канфіскоўвацца ў названай зоне, забіваюцца бяскроўным метадам і знішчаюцца.

Згодна з ветэрынарна-санітарнымі правіламі барацьбы з АЧС,

першая зона складае да 40 км
ад межаў эпізаатычнага ачага і залежыць ад ландшафтна-геаграфічных асаблівасцяў мясцовасці, гаспадарчых і іншых сувязяў паміж населенымі пунктамі, арганізацыямі, размешчанымі ў гэтай зоне і ў эпізаатычнага ачагу.
У дадзеным выпадку ў гэтую зону ўваходзяць часткі тэрыторый Іўеўскага, Стаўбцоўскага, Валожынскага, Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў. На дадзены момант там ужо канфіскавана і знішчана 1646 свіней.

«Пастаяннае назіранне за клінічным станам свіней вядзецца таксама ў другой зоне.

Што да Іўеўскага раёна, на тэрыторыі якога быў зафіксаваны ачаг АЧС, то ў дэпартаменце праінфармавалі, што на тэрыторыі в. Чапунь усталяваны каранцін і ўведзены шэраг абмежавальных мер. Тут канфіскавана і знішчана ўсё свіное пагалоўе, на дарогах з дадзенага пункта, а таксама першай зоны выстаўлены кругласутачныя ахоўна-каранцінныя пасты з дэзбар’ерам і ўстаноўкамі па дэзінфекцыі транспарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?