Беларуска Вікторыя Азаранка з-за траўмы знялася з тэніснага турніру Уімблдона, паведамляе афіцыйны Twitter турніру.
У рамках другога кола Азаранка павінна была згуляць з італьянкай Флавіяй Пенета, аднак на корт беларуска выйсці не змагла.
У матчы першага кола ў другім сэце супраць Марыі Жоаа Кехлер Азаранка атрымала траўму, але змагла працягнуць матч. Аднак на паядынак другога кола пашкоджанне перашкодзіла беларусцы выйсці на корт.
0
0
0
0
0
0