19 гадоў таму Аляксандр Лукашэнка выйграў прэзідэнцкія выбары. 10 ліпеня 1994 года за яго прагаласавала 80,6% выбаршчыкаў — больш за 4,2 мільёна беларусаў.

На выбары Аляксандр Лукашэнка ішоў як народны дэпутат Беларусі — дырэктар саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна. У другім туры яму супрацьстаяў тагачасны прэм’ер-міністр Вячаслаў Кебіч.

Паміж першым і другім турамі Лукашэнка здолеў павялічыць колькасць сваіх прыхільнікаў амаль удвая. Атрымліваецца, за яго прагаласавалі тыя, хто ў першым туры галасаваў за Зянона Пазняка, Станіслава Шушкевіча і іншых кандыдатаў.

А вось апанент будучага прэзідэнта, наадварот, страціў 3% галасоў. За яго 19 ліпеня прагаласавала толькі 14,2% выбаршчыкаў.

У сваёй роднай Магілёўскай вобласці Лукашэнка набраў рэкордныя 86,49%. Грамадскай кантрольнай камісіяй, якая назірала за выбарамі, там кіраваў… Мікалай Статкевіч.
У 2010 годзе Статкевіч будзе адным з апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Пасля выбараў ён трапіць за краты на 6 гадоў.
Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца праз 10 дзён, 20 ліпеня.
Напярэдадні «Советская Белоруссия» выйдзе з загалоўкам: «Аляксандр Лукашэнка атрымаў пасведчанне прэзідэнта. Але выпіць за здароўе кіраўніка дзяржавы зможа не кожны — кошты на гарэлку падвышаныя ўтрая».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?