У краінах былога Савецкага Саюза ёсць мільёны сем’яў, у якіх ёсць прычыны чакаць выбачэнняў ад людзей, якія працавалі ў ЦК КПСС і КДБ, заявіў у інтэрв’ю эстонскаму тэлебачанню прэзідэнт Германіі Ёахім Гаўк, які наведаў Эстонію 9–10 ліпеня.
На пытанне, ці мусіць Расія ўзяць прыклад з Германіі, каб перажыць таталітарнае мінулае, Гаўк адказаў, што свой досвед вельмі складана перадаваць
«У былым Савецкім Саюзе, у Расіі, ва Украіне, у Беларусі і іншых краінах, дзе была савецкая ўлада, ёсць мільёны сем’яў, у якіх ёсць прычыны чакаць выбачэнняў ад тых, хто дзейнічаў супраць людзей, працуючы ў ЦК КПСС і КДБ», — заявіў Гаўк.
«Многія з вінаватых яшчэ жывыя, Германія не ставіць перад сабой задачу камусьці нешта падказваць, але посткамуністы павінны самі сябе спытацца, ці не засталося ў іх даўгоў перад людзьмі», — дадаў ён.
0
0
0
0
0
0