Паліцыя Іспаніі афіцыйна затрымала машыніста цягніка, які пацярпеў крушэнне блізу Сант'яга-дэ-Кампастэла.
У выніку катастрофы загінулі 78 чалавек, больш за 160 атрымалі раненні. Машыніст быў траўмаваны і знаходзіцца пад аховай у бальніцы.
Як мяркуецца, цягнік ехаў з хуткасцю, якая амаль у два разы перавышае дазволеную на гэтым участку дарогі.
У Іспаніі абвешчана трохдзённая нацыянальная жалоба ў сувязі з катастрофай.
0
0
0
0
0
0