Хлопец, які атрымаў цяжкія траўмы пры канфлікце з ахоўнікам крамы «Валгаград», памёр у бальніцы не прыходзячы ў прытомнасць. Пра гэта паведамілі сваякі 27-гадовага Івана Губара.

Івана пахавалі ў суботу, 10 жніўня. У яго засталіся маладая жонка і 7-месячная дачка.

«Ваня памёр 8 жніўня не прыходзячы ў прытомнасць. Увесь гэты час ён быў у коме. Мы зараз яшчэ нічога не ведаем пра следства, нам не выдаюць падрабязнасці. Сам ахоўнік ніякіх спачуванняў не выказваў і не выходзіў на сувязь», — распавяла сястра загінулага Кацярына Губар.

Надзвычайнае здарэнне адбылося 30 чэрвеня прыблізна ля ўніверсама «Валгаград» у Мінску.
Па словах блізкіх, хлопец быў жорстка збіты ахоўнікам універсама, з прычыны чаго трапіў у рэанімацыю. Быў абвешчаны пошук магчымых сведак канфлікту. Яшчэ тады дактары заяўлялі, што шанцы выжыць пасля атрыманых траўмаў вельмі малыя. Пазней стала вядома, што ў дачыненні да ахоўніка крамы заведзена крымінальная справа па артыкуле 155 КК РБ «Прычыненне цяжкага ці меней цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці». Следчым камітэтам быў прызначаны шэраг судова-медыцынскіх і крыміналістычных экспертыз, каб разабрацца ў гэтай заблытанай справе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?