Пасол Расіі ў аўторак меў сустрэчу з выканаўцам абавязкаў генеральнага пракурора Мікалаем Куклісам. У Генпракуратуры паабяцалі правесці праверку.

«Я такой міжнароднай практыкі наогул не ведаю: калі ўлада запрашае, а потым праваахоўныя органы затрымліваюць. Напэўна, запрашэнне з’яўляецца свайго роду гарантыяй бяспекі, і дзеянні потым праваахоўных органаў у дадзенай сітуацыі не зусім карэктныя ў дачыненні да ўласнай улады. Улады Беларусі дыскрэдытавалі сябе арыштам Баўмгертнера», — сказаў дыпламат.

Сустрэчу з супрацоўнікамі пасольства Баўмгертнера пакуль не дазволілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?