Брытанец Фрэнк Тэрнбрыдж да гэтага часу носіць пару шкарпэтак, якія купіў 25 гадоў таму.

55-гадовы Тэрнбрыдж стаў уладальнікам самай трывалай пары шкарпэтак у свеце. Чвэрць стагоддзя таму на рынку роднага горада Гластэр Тэрнбрыдж купіў нейлонавыя шкарпэткі, якія носіць да гэтага часу. «Цяпер я нашу іх толькі па выходных, і толькі толькі нядаўна ў іх з’явілася першая дзірка», — заявіў ён.

Характэрна, што ў той «гістарычны» для шкарпэтак дзень, Тэрнбрыдж набыў дзве пары, але адна з іх не праслужыла і года.
Яшчэ больш дзіўна тое, што Тэрнбрыдж працуе следапытам, і з прычыны службы яму даводзіцца хадзіць на вялікія адлегласці.
Як сцвярджае сам Фрэнк, ён прайшоў у іх не адну сотню міль.

Сам Фрэнк не ведае сакрэту такога даўгалецця, адзначаючы, што надзявае іх і зімой, і летам. «Мая жонка мые іх кожны тыдзень, яны вельмі зручныя», — кажа Тэрнбрыдж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?