Адпаведныя дакументы былі падпісаныя ў сераду ў Бішкеку ў рамках турнэ па краінах Цэнтральнай Азіі старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Кыргызстан — адна з самых бедных краін у СНД — багаты на водныя рэсурсы, золата, рэдказямельныя металы, вугаль і запасы жалеза, мяжуе з Кітаем і злучаны з ім горнай аўтадарогай з выхадам на Таджыкістан, Казахстан, Узбекістан і Таджыкістан і далей у Расію. За панаванне ў гэтай горнай цэнтральнаазіяцкай краіне з насельніцтвам 5,5 млн чалавек канкуруюць Расія і ЗША, якія маюць пад Бішкекам па вайсковай авіябазе, а таксама Кітай.

У рамках падпісаных у сераду пагадненняў Кітай цалкам прафінансуе будаўніцтва 225-кіламетровага ўчастка кіргізскай галінкі газаправода Туркменія — Кітай, які таксама пройдзе праз Таджыкістан і Узбекістан, у аб’ёме $1,4 млрд.

На альтэрнатыўную дарогу, якая злучае поўнач і поўдзень Кыргызстана, Кітай выдзеліў крэдыт у $400 мільёнаў, на рэканструкцыю Бішкекскай ЦЭЦ прадугледжаны крэдыт у $386 млн.

Пры гэтым аб’ём кітайскіх непасрэдных інвестыцый складзе каля $1 мільярда, сказаў міністр эканомікі Кыргызстана Тэмір Сарыеў пасля перамоваў.

Міністр дадаў, што ў перспектыве Кітай «абавязкова возьме ўдзел» у рэканструкцыі сталічнага аэрапорта Манас, у перафарматаванні ў магутны грамадзянскі хаб той часткі, дзе цяпер размешчаная авіябаза ЗША, якая павінная быць выведзеная з Кыргызстана ў ліпені 2014 года.

Паводле яго словаў, «Сі Цзіньпін ужо даў сваім структурам даручэнне прапрацаваць гэтае пытанне».

Акрамя таго, Кітай выступіў з ініцыятывай стварэння свабоднай эканамічнай зоны ў рамках прасторы Вялікага шаўковага шляху.

«Эканамічная паласа старажытнага Вялікага шаўковага шляху абавязкова будзе створаная», — сказаў Сі журналістам і членам дэлегацый Кітая і Кыргызстана пасля падпісання дакументаў.

Паводле словаў Сарыева, «гэта будзе новая гандлёвая паласа» з ільготным перамяшчэннем аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?