Беларуская кампанія Wargaming, адзін з вядучых сусветных распрацоўшчыкаў і выдаўцоў анлайн-гульняў, перанесла дату выхаду ваенна-паветранага ММА-экшана World of Warplanes.
Рэліз World of Warplanes, які планаваўся на канец верасня, пераносіцца на 12 і 13 лістапада, у залежнасці ад рэгіёну. «Мы нацэленыя на выпуск сапраўды якаснага праекта і не збіраемся спяшацца з рэлізам, бачачы, што нейкія моманты ў геймплеі можна палепшыць, — зазначыў Улад Белазёраў, дырэктар па глабальным аперыраванні праекта World of Warplanes. — Дадатковы час дазволіць распрацоўшчыкам адпаліраваць гульнявыя элементы, завяршыць балансныя настройкі і засведчыць, што ўсё працуе належным чынам і гатовае да старту».
Як падкрэсліваюць распрацоўшчыкі, абнуленне акаўтаў, запланаванае на рэліз, не закране ачкоў гульнявага вопыту, заробленых удзельнікамі адкрытага бета-тэста. Увесь вопыт, назапашаны на стадыі адкрытага бета-тэставання, будзе раўнамерна налічаны як вопыт пілотаў стартавых самалётаў кожнай з пяці нацый, пададзеных у World of Warplanes.
World of Warplanes — гэта ММА-экшан (масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня), прысвечаныя залатой эпосе ваеннай авіяцыі,
які ўключае ў сябе ваенныя машыны некалькіх ключавых перыядаў у гісторыі самалётабудавання — ад біпланаў 1930-х гадоў да рэактыўных знішчальнікаў Карэйскай вайны, якія сталі прабацькамі сучаснай ваеннай авіяцыі.
У World of Warplanes будуць даступныя сотні самалётаў галоўных паветраных звышдзяржаў, якія валодаюць унікальнымі характарыстыкамі і паводзінамі ў баі.
Віртуальным пілотам будуць дадзеныя на выбар тры асноўныя класы тэхнікі: аднаматорныя знішчальнікі, найбольш эфектыўныя ў бліжнім манеўраным баі, цяжкія знішчальнікі, небяспечныя для любога праціўніка дзякуючы магутнаму ўзбраенню, і штурмавікі — галоўныя паляўнічыя за наземнымі цэлямі.
Адкрыты бета-тэст «Самалётаў» больш як два месяцы таму і стаў адным з самых паспяховых у гісторыі Wargaming. Рэлізная версія гульні дасць аматарам дынамічных паветраных баталій каля ста мадэляў самалётаў з ЗША, СССР, Японіі, Германіі і Вялікабрытаніі.
Wargaming — адзін з найбуйнейшых сусветных выдаўцоў і распрацоўшчыкаў на рынку free-to-play MMА. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Мінску. Кампанія была заснаваная ў 1998 годзе і за гэты час паспела з групы энтузіястаў ператварыцца ў міжнародную карпарацыю, якая налічвае 1.600 супрацоўнікаў і выпусціла больш за 15 гульняў.
Флагманскі праект кампаніі, танкавы экшан World of Tanks, паспеў заваяваць мноства ўзнагарод ад вядучых гульнявых выданняў і стаць адным з самых паспяховых ММА-праектаў.