Сем чалавек арыштаваныя ў галоўным міжнародным аэрапорце Шры-Ланкі ў часе праходжання перадпалётнага надгляду: праверка на рэнтгенаўскім апараце выявіла, што ў іх страўніках знаходзяцца ў агульнай складанасці 25 зліткаў золата, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Затрыманыя збіраліся ляцець у паўднёвую Індыю. Як мяркуецца, яны хацелі ўхіліцца ад мытных пошлін.

Зараз кантрабандысты знаходзяцца пад вартай у шпіталі, дзе іх кормяць бананамі, тварагом, цёртымі какосавымі арэхамі і рысавай мукой, каб вывесці метал з арганізма натуральным шляхам.

Прадстаўнік мытнай службы Шры-Ланкі паведаміў, што чатыры кавалкі золата ўжо выйшлі.

Вага і кошт кантрабанднага каштоўнага металу пакуль не называюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?