Навукоўцы з Інстытута рэабілітацыі Чыкага зрабілі сапраўдны прарыў у пратэзаванні.
Яны першымі распрацавалі пратэз нагі, які кантралюецца сігналамі з мозга свайго носьбіта, паведамляе The New England Journal of Medicine.
Біянічная нага ў дзеянні
У адрозненне ад існуючых на сёння пратэзаў ніжніх канечнасцяў, біянічная нага з Чыкага валодае мабільнасцю сапраўднай нагі.
Карыстальнік пратэзу з лёгкасцю можа перасоўвацца па розных паверхнях, ісці па нахіленай плоскасці ці па прыступках. Пры гэтым ад носьбіта патрабуецца толькі падумаць пра належны рух.
Тэхналогіі, выкарыстаныя ў біянічнай назе чыкагскімі распрацоўшчыкамі, зусім не новыя.Падобным чынам працуюць высокатэхналагічныя пратэзы рукі.
Сэнсары пратэза здымаюць сігнал з цягліцаў, на якія «зымыкаюць» нервы пацыента, што раней праводзілі імпульсы ў ампутаваную частку нагі.
Атрыманыя сігналы апрацоўваюцца адмысловым праграмным забеспячэннем і запускаюць неабходныя рухавікі.
Апісанне пратэза
Першым выпрабавальнікам біянічнай нагі стаў 31-гадовы праграміст Зэк Воўтэр. У інтэрв’ю NBC ён паведаміў, што змог падняцца на 130-ты паверх хмарачоса па лесвіцы.
Пакуль існуе толькі адзін асобнік пратэзу, які выкарыстоўваецца для выпрабаванняў. Цана магчымай серыйнай прылады пакуль невядомая.
Аднак паведамляецца, што грант у $8 мільёнаў для распрацоўкі біянічнага пратэзу нагі Інстытуту рэабілітацыі Чыкага выдзелілі ўзброеныя сілы ЗША.