Дзіцяня кенгуру з вялікімі вачыма па мянушцы Анзак стаў лепшым сябрам для Пэгі — малюсенькага вомбата.
Іх незвычайны саюз склаўся, калі гэтыя двое — абодва сіроты — апынуліся ў адным вальеры ў цэнтры па выратаванні дзікіх жывёл у Вікторыі, Аўстралія.
Анзака выратавалі ад галоднай смерці, калі яму было ўсяго пяць месяцаў.
Звычайна дзіцяняты кенгуру праводзяць у сумцы ў мамы каля васьмі месяцаў, у залежнасці ад віду, але Анзака маці кінула нашмат раней за гэты тэрмін.
Цяпер гэтыя двое неразлучныя, піша fototelegraf.ru.
0
0
0
0
0
0