Конь праваліўся ў каналізацыйны калодзеж дыяметрам 1 метр і глыбінёй 3 метры 17 кастрычніка ў вёсцы Рацюны Браслаўскага раёна .
Даставаць жывёліну з бетоннай пасткі выратавальнікам прыйшлося з дапамогай гаспадарчых рукавоў , вяровак і трактара, паведамляе прэс-служба МНС.
Конь не пацярпеў, у ветэрынарнай помачы не меў патрэбы.
0
0
0
0
0
0