БелТА
Аляксандр Лукашэнка заявіў аб сваёй зацікаўленасці ў тым, каб кантрольны пакет акцый «Уралкалія» набыў Міхаіл Гуцэрыеў [буйны расійскі прадпрымальнік, кіраўнік кампаніі «Русснефть» — НН].
Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ краін СНД.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэтае пытанне ён асабіста з Міхаілам Гуцэрыевым не абмяркоўваў.
«Ён у нас будуе руднік, будзе вырабляць 1,5 млн. т сваіх угнаенняў, — сказаў Лукашэнка. — Ён бы быў умантаваны ў гэтую сістэму, рабіў бы свае ўгнаенні як прыватнік. Нам было б вельмі выгадна. Ён нікуды б не падзеўся ад БКК».
0
0
0
0
0
0