У Мінску з 1 снежня пераймяноўваюцца 7 прыпыначных пунктаў, паведамляе «Сталічны транспарт і сувязь».

Гэта робіцца з улікам рэкамендацый Камісіі па найменаванні, перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска. Перайменаванне абумоўлена зваротамі грамадзян і арганізацый. Мэта — фарміраванне адзінай сістэмы назваў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту ў сталіцы, выключэнне дубляввання назваў прыпыначных пунктаў, палёгку для арыентавання мінчукам і гасцям горада.

З 1 снежня прыпыначны пункт «Паліклініка» [прыпынак аўтобусаў №29, №44] размешчаны па прасп. Машэрава, будзе называцца «Тэатральны»;

«Крама «Алеся» па праспекце Пераможцаў — у «Замчышча»;

«Рагачоўская» па вул. Герояў 120-й дывізіі і па вул. Рагачоўскай (у тым ліку канчатковы прыпыначны пункт аўтобусных маршрутаў №№ 63, 80, 139) — у «Вялікі Лес» («Вялікі Лес»);

пас.Усходні па вул. Старынаўскай і пр. Незалежнасці — у «Астрашыцкая»;

«мікрараён Уручча-3» па вул. Нікіфарава — у «Нікіфарава» («Нікіфарава»);

«Школа» па вул. Нікіфарава - у «Школа № 45» («Школа №45»);

«Авіяцыйная» па вул. Рагачоўскай у «Рагачоўская» («Рагачоўская»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?