Ён быў самым запамінальным з міністраў фінансаў свету. Бо ні ў кога іншага такога хвосціка не было. І тым больш цяжка ўявіць міністра з такім лукам у Беларусі.

І вось нарэшце 45-гадовы Андэрс Борг хвосцік сабе зрэзаў. Чаму? «Бо захацелася мець карацейшыя валасы». Але змена іміджу не паўплывала на ягоныя падыходы да фінансавай сферы.

Борг належыць да кансерватыўнай Партыі памяркоўных. Ён праводзіць курс на абмежаванне дзяржаўных выдаткаў і падтрымку бізнэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?