Reuters

Reuters

Пасля шматгадзінных дэбатаў грузінскі парламент зацвердзіў новы склад урада краіны.

Практычна ўсе міністры захавалі за сабой пасады, змяніўся толькі кіраўнік урада. Ім, як і прагназавалі, стаў пратэжэ мільярдэра Бідзіны Іванішвілі, былы кіраўнік МУС Грузіі Іраклій Гарыбашвілі.

Са 150 дэпутатаў за яго прагаласавалі 93 чалавекі. Супраць галасавалі 19 дэпутатаў, пераважна прадстаўнікі апазіцыйнай партыі экс-прэзідэнта Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух».

Іраклій Гарыбашвілі праблемы ў эканоміцы прызнаў, але заявіў, што новы кабінет «лёгка з імі справіцца».

Пры гэтым новы прэм’ер супакоіў сваіх палітычных апанентаў, запэўніўшы, што курс, абраны урадам Саакашвілі і арыентаваны на інтэграцыю ў ЕС і НАТО, застанецца нязменным, бо гэтага «хоча грузінскі народ».

Іраклію Гарыбашвілі 31 год. Цяпер ён стаў самым уплывовым палітыкам Грузіі, бо пасля зьменаў у Канстытуцыі частка прэзідэнцкіх паўнамоцтваў перададзеная менавіта прэм’еру. У тым ліку — вызначэнне знешняй і ўнутранай палітыкі, якое цяпер знаходзіцца цалкам у кампетэнцыі прэм’ер-міністра і парламента.

Ранейшую пасаду Гарыбашвілі на пасадзе кіраўніка МУС заняў 28-гадовы Аляксандр Цыкаідзэ

— ён стаў самым маладым міністрам унутраных спраў за ўсю гісторыю Грузіі і самым маладым міністрам у цяперашнім ўрадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0