17 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі. Даляр і еўра пабілі чарговыя рэкорды.
Курс даляра вырас на Br10 да 9 450 беларускіх. Афіцыйны курс даляра з пачатку года вырас на 10,268% (01.01.2013 — 8 570 рублёў).
Еўра павысіўся сёння на 40 рублёў і склаў 13 020, пераадолеўшы адзнаку ў 13 тыс. рублёў.
З 1 студзеня афіцыйны курс еўра вырас на 14,8% (01.01.2013 складаў 11 340), а калі ўлічыць, што ў сярэдзіне сакавіка курс еўрапейскай валюты знізіўся да 11 100 (21 сакавіка), то цяпер падзенне беларускага рубля да еўра складае 17,3%.
Курс расійскага рубля сёння вырас на 0,5 да 287,5 рубля.
0
0
0
0
0
0