У Італіі асуджаны педафіл, які згвалтаваў беларускую дзяўчынку. Пра гэта паведамляецца на сайце www.nr2.ru.

Італьянец, установачныя звесткі якога не раскрываюцца ў мэтах яго асабістай бяспекі ў месцах зняволення, згвалтаваў сямігадовую грамадзянку Беларусі з чарнобыльскай зоны, якая прыбыла ў Італію з групай дзяцей для аднаўлення здароўя. Пра мужчыну вядома толькі, што ён жыў у мястэчку Арэзе, правінцыя Мілана, рэгіён Ламбардыя. 

Педафіл не толькі згвалтаваў дзіця, але і зняў усё на відэакамеру.

Гвалтаўнік быў арыштаваны 5 кастрычніка 2012 года ў сувязі з іншым эпізодам: схаванай камерай ён здымаў у мясцовым гандлёвым цэнтры інтымныя часткі цела непаўналетніх. Падчас вобыску ў яго жыллі было знойдзена 166 фотаздымкаў і ролікаў педапарнаграфічнага зместу, якія тычацца рэальных сітуацый, фактаў і эпізодаў. 

На канфіскаваных відэароліках была ідэнтыфікаваная сямігадовая беларуская дзяўчынка, якая прыязджала ў Італію па праграме «Дзеці Чарнобыля», і стала ахвярай педафіла.

Згодна з высновамі папярэдняга следства, на відэа выяўлены яшчэ адзін эпізод згвалтавання, учыненага іншым педафілам у дачыненні да іншай беларускай дзяўчынкі, якая ўваходзіла ў групу дзяцей з чарнобыльскай зоны, што праходзілі курс аднаўлення здароўя ў Італіі.

Суддзя Стэфанія Данадэа прыгаварыла педафіла па паскоранай судовай працэдуры да шасці гадоў турэмнага зняволення па факце згвалтавання непаўналетняй, якая яўна знаходзілася ў бездапаможным стане, і за выраб і распаўсюджванне матэрыялаў педапарнаграфічнага характару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?