У навагоднія святы ўкраінцы зладзілі флэш-моб — падзяку свету за падтрымку сваёй барацьбы за еўрапейскую будучыню.

Больш чым на дзесяці мовах удзельнікі акцыі «Украіна кажа свету «дзякуй!»» выказалі падзяку за падтрымку Еўрамайдану і сваёй барацьбы за лепшую будучыню грамадзянам іншых дзяржаў.

«Дарагія сябры, мы, украінцы, ад усяго сэрца дзякуем вам за падтрымку нашай барацьбы за свабоду і чалавечую годнасць. Жадаем усім вам мірнага і шчодрага Новага года!» — фотаздымкі ўкраінцаў, зробленыя на Майдане Незалежнасці, з такімі міні-плакатамі на розных мовах у руках, выклала на сваёй старонцы ў Фэйсбук культуролаг Уладзіслава Осьмак.

Гэта яна прыдумала і ўвасобіла праект у жыццё.

«Я сачыла за рэакцыяй свету на падзеі Еўрамайдану, атрымлівала лісты ад сяброў з-за мяжы — усё хвалююцца, спачуваюць, распытваюць. А колькі было ва ўсім свеце і калектыўных, і індывідуальных выступаў на нашу падтрымку Мне ўвесь час «свярбела»: трэба нешта зрабіць, каб людзі (сярод іх былі і некаторыя мае сябры) ведалі, што мы іх чуем, бачым, і мы ўдзячныя ім за словы падтрымкі», - распавядае Уладзіслава.

Падзякі напісалі на кітайскай, расейскай, беларускай, італьянскай, англійскай, польскай, французскай і іншых мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?