Міліцыя Мінскай вобласці аказвае дапамогу ваенным у вышуку зніклага ноччу 3 студзеня ў Мар'інай Горцы ваеннаслужачага 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння Аляксандра Сушчыка, ураджэнца Мазыра, 1992 года нараджэння.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, работы праводзяцца, нягледзячы на адсутнасць заяў аб знікненні чалавека. Сушчык пастаўлены міліцыяй на неабходны ў такіх выпадках улік.

Вышукі зніклага працягваюца.

Першая інфармацыя аб здарэнні з'явілася ноччу 6 студзеня са спасылкай на старонку «ВКонтакте» пошукава-ратавальнага атрада «Анёл», які дапамагае адшукваць зніклых людзей. Паведамлялася, што ваеннаслужачы пакінуў часць са зброяй.

Пазней Міністэрства абароны заявіла: «Фактаў самавольнага пакідання вайсковай часці са стралковай зброяй ва Узброеных сілах няма. Інфармацыя, што распаўсюджваецца шэрагам інтэрнэт-рэсурсаў, аб тым, што ваеннаслужачы, які самавольна пакінуў вайсковую часць, мае пры сабе аўтамат Калашнікава, не адпавядае рэчаіснасці. Уся стралковая зброя вайсковых часцей была і застаецца на месцах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?