У дачыненні да спецназаўца, які самавольна пакінуў воінскую часць, Чэрвеньскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата справа за крадзеж па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса, паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.

Нагадаем, вайсковец тэрміновай службы 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы 21-гадовы ўраджэнец Мазыра Аляксандр Сушчык знаходзіўся ў вышуку з 3 студзеня. У другой палове дня 8 студзеня ён быў затрыманы міліцыяй у Чэрвеньскім раёне паблізу вёскі Скрабінка пасля таго, як украў у адным з дамоў адзенне і прадукты харчавання. Пры затрыманні супраціўлення не аказваў, не праяўляў ніякай агрэсіі.

Выкрадзенае канфіскавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?