Расія адновіць наданне Украіне «дапамогі ў фінансавай і энергетычнай сферах» ужо пасля фарміравання ў Кіеве новага ўрада.

Такую прапанову расійскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева падтрымаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Сваю прапанову Мядзведзеў агучыў як рэакцыю на даручэнне Пуціна забяспечыць выкананне дамоўленасцяў з Украінай.

Прэм'ер-міністр РФ адзначыў, што гэтую працу можна будзе рабіць «толькі тады, калі будзем разумець, які эканамічны курс будзе ў новага ўрада, хто будзе там працаваць і якіх правілаў яны будуць трымацца».

«Гэта разумна, — пагадзіўся з ім Пуцін. — Давайце дачакаемся фарміравання новага ўрада Украіны».

Як прыклад, Мядзведзеў прывёў свае асабістыя дамоўленасці з экс-прэм'ерам Украіны Мікалаем Азаравым па плацяжах за газ.

Ён нагадаў, што Украіна атрымала грошы і нейкія перавагі, але, нягледзячы на адтэрміноўкі, Украіна і ў гэтым годзе не пачала пагашэння газавай запазычанасці, што складае $2,7 млрд.

«Больш за тое, зноў просіць адтэрміноўку па гістарычнай запазычанасці і не плаціць бягучых плацяжоў», — сказаў Мядзведзеў.

«Гэта значыць, яны не плацяць нават па зніжаных цэнах?» — перапытаў Пуцін.

«Нават па зніжаных цэнах яны нам кажуць, што яны не здольныя плаціць», — пацвердзіў Мядзведзеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?