З абразлівай заявай у адрас Лукашэнкі выступіў ўвечары 10 лютага ў прамым эфіры перадачы «Белорусское времечко» на тэлеканале «Беларусь-1» адзін з тэлегледачоў.

Штодзённая праграма «Белорусское времечко», што выходзіць у прамым эфіры ў жанры «народных навінаў», ішла ў панядзелак, калі туды датэлефанаваўся мужчына, які прадставіўся Сяргеем.

Калі вядучыя далі яму слова, мужчына шакаваў работнікаў тэлебачання і тэлегледачоў словамі: «Хачу вам сказаць, што Лукашэнка - г…!»

Пасля гэтых слоў сувязь з ім была імгненна перапыненая. А збітыя з панталыку вядучыя перадачы звярнулі ўвагу тэлегледачоў на тое, што такія паводзіны недапушчальныя.

Кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская на пытанне, ці была рэакцыя на гэты інцыдэнт з боку міліцыі, сказала наступнае:

«Такія рэчы вельмі выразна рэгулююцца крымінальным заканадаўствам. І гэтае рашэнне прымаць не нам».

Гэта не першы выпадак такога роду ў прамым эфіры беларускага тэлебачання. У той жа перадачы «Белорусское времечко» у 2008 годзе мужчына распавёў пра сваю мару: «мець у руках гранатамёт і прэзідэнта насустрач».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?