Калона ўзброеных людзей у форме спецназа прыблізна на 10 аўтамабілях у колькасці 300 чалавек у поўнай баявой экіпіроўцы ажыццяўляюць спробу мэтавага захопу Севастопальскага атрада Марской аховы.

Пра гэта гаворыцца ў перададзенай УНІАН заяве Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Старэйшы групы захопнікаў заявіў, што мае загад міністра абароны Расіі заняць марскую частку.

Дзяржаўная памежная служба Украіны прымае выключныя меры для недапушчэння захопу тэрыторыі атрада Марской аховы, а таксама караблёў і катараў.

Усе караблі па баявой трывозе выходзяць у мора, падкрэсліваецца ў паведамленні.

Кіраўніцтва Дзяржаўнай памежнай службы Украіны заяўляе, што будзе дзейнічаць у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?