Супраць гэтых 18 чалавек уведзеныя эканамічныя санкцыі. Дакумент апублікаваны ў «Official Journal of the European Union». У ім адзначаецца, што «ўсе сродкі і эканамічныя рэсурсы, якія належаць ці знаходзяцца ва ўласнасці ці пад кантролем асобаў, прызнаных адказнымі ў незаконным прысваенні дзяржаўных сродкаў Украіны, а таксама асобаў, адказных за парушэнне правоў чалавека ва Украіне… павінны быць замарожаныя».

На чале «чорнага спісу» — экс-прэзідэнт Віктар Януковіч. Таксама ў яго патрапілі яго сыны — Аляксандр і Віктар Януковічы.

Там жа — экс-міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка і яго былы намеснік Віктар Ратушняк.

У спісе таксама былы генпракурор Віктар Пшонка, сын Пшонкі Арцём.

Тут жа экс-прэм'ер Мікалай Азараў з сынам Аляксеем, які пражывае ў Аўстрыі.

У спіс трапіў таксама былы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Клюеў з братам Сяргеем і сваім былым намеснікам Андрэем Партновым.

Акрамя іх, у спісе — былы кіраўнік Службы бяспекі Украіны Аляксандр Якіменка, былая міністр юстыцыі Алена Лукаш, былы міністр адукацыі Дзмітрый Табачнік, былая міністр аховы здароўя Раіса Багатырова, былы дарадца Віктара Януковіча Ігар Калінін. Нарэшце, бізнэсмен Сяргей Курчанка. Дарэчы, Курчанка ў апошніх днях лютага паспеў прадаць Адэскі нафтаперапрацоўчы завод расійскай дзяржаўнай «Роснефті».

Санкцыі набылі моц 6 сакавіка і будуць дзейнічаць на працягу года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0