Знакаміты амерыканскі акцёр Леанарда Ды Капрыа стаў ганаровым акцёрам Чалябінскага камернага тэатра. Пра гэта ў чацвер распавёў дырэктар па сувязях з грамадскасцю культурнай установы Юрый Сычоў.

Званне ганаровага артыста дасць Ды Капрыа права наведваць усе спектаклі камернага тэатра бясплатна. Напрыклад, у чацвер тэатр будзе даваць спектакль «Вельмі простая гісторыя».

На думку работнікаў тэатра, прысваенне звання павінна дапамагчы Ды Капрыа справіцца з дэпрэсіяй з-за таго, што сёлета ён зноў застаўся без «Оскара»

(ён прэтэндаваў на ўзнагароду ў намінацыі «найлепшы акцёр» за сваю ролю ў карціне «Воўк з Уол-Стрыт») Акцёры таксама выказалі жаданне ўручыць свайму галівудскаму калегу чыгуннага «Оскара».

Акрамя таго, Сычоў заявіў, што Леанарда, можа зацікавіць магчымасць сыграць адну з роляў у Чалябінску.

На думку суразмоўцы агенцтва, ён добра б справіўся з роляй у спектаклі «Палонныя духі», які распавядае гісторыю «узаемаадносін Аляксандра Блока, Андрэя Белага і сям'і Мендзялеева».

У тэатры сказалі, што акцёру ўжо перадалі інфармацыю аб званні праз агентаў і агульных знаёмых артыста і яго уральскіх калегаў. Аб рэакцыі Леанарда Ды Капрыа на прысваенне яму звання ганаровага артыста чалябінскага тэатра нічога невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?