Лідар КНДР Кім Чэн Ын абраны ў паўночнакарэйскі вярхоўны народны сход. Яго падтрымалі 100 працэнтаў грамадзян.

Усяго ў мясцовым парламенце 687 дэпутатаў. Выбары праходзяць на безальтэрнатыўнай аснове — кожная Выбарчая акруга выстаўляе толькі аднаго кандыдата. У карэйцаў ёсць магчымасць прагаласаваць супраць прапанаванага кандыдата.

Як правіла, 99 адсоткаў паўночнакарэйскіх выбаршчыкаў галасуюць «за».

Акрамя дэпутацтва, Кім Чэн Ын таксама з'яўляецца вечным генеральным сакратаром «Працоўнай партыі Карэі», старшынёй дзяржаўнага камітэта абароны і Вярхоўным галоўнакамандуючым.

Кім Чэн Ын прыйшоў да ўлады ў КНДР ў 2011 годзе пасля смерці яго бацькі, Кім Чэн Іра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?