)

Аляксандр Лукашэнка перасцерагае моладзь ад ілюзій аб магчымасці хуткага поспеху ў бізнэсе.

Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па ўдасканаленні сістэмы і працы па прыёме ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй адукацыі.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў сучасных выпускнікоў школ змяніліся матывы, якія ўплываюць на выбар iмi свайго жыццёвага шляху. «Раней, напрыклад, для выпускніка быў важны і прэстыжны сам факт паступлення ў ВНУ. А цяпер прагматычная моладзь імкнецца выбіраць спецыяльнасці, якія ў будучым дадуць добры заробак. Акрамя вучобы, у яе з'явіліся і іншыя прывабныя варыянты жыццеўладкавання, напрыклад прадпрымальніцтва», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым заўважыў, што многія, скончыўшы ВНУ, лічаць сябе гатовымі бізнесменамі або адразу разлічваюць на высокі заробак.

«Нават калі не бізнесмен, то растапырвае пальцы веерам, у яго павінны быць набіты «зялёнай капустай» кішэні і яшчэ недзе быць рахунку, не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, — адзначыў ён. — Далёка не кожны малады чалавек можа быць паспяховым прадпрымальнікам і бізнэсмэнам. Гэта вельмі цяжкая праца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?