У суботу, 5 красавіка, у Гродне выступяць публіцыст, гарадзенец Аляксандр Фядута, кінапрадзюсар Кася Камоцкая і рэжысёр Віктар Корзун. Вашай увазе прэзентацыя фільма «Амерыканка. All included», знятага Белсатам. Аляксандр Фядута прадставіць таксама фрагменты сваёй новай кнігі ўспамінаў пра Гродна «Мой маленькі Парыж».

Пачатак сустрэчы з Аляксандрам Фядутам, Касяй Камоцкай і Віктарам Корзунам 5 красавіка а 12.00, па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Уваход вольны

Фільм «Амерыканка. All included» распавядае пра побыт у турме КДБ, у гэтак званай «амерыканцы», журналіста і пісьменніка Аляксандра Фядуты. Аўтар правёў у зняволенні 110 дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і апісаў гэта ў кнізе «Амерыканскія вершы». Ідэя фільму – перакласці несуцяшальную рэчаіснасць на мову літаратуры, змяніўшы жанр з драмы на камедыю. Тады жудасная дзяржаўная махіна малюецца ў іранічных фарбах, робіцца забаўнаю, ператвараецца ў карыкатуру на самую сябе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?