У чацвер, 24 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы змяніўся толькі курс еўра, і беларускі рубель знізіўся да кошыку валют.

Такім чынам, сёння адразу дзве валюты — даляр і еўра — апынуліся на абсалютным максімуме.

Курс даляра застаўся без зменаў на ўзроўні 9970 беларускіх рублёў.

Курс еўра вырас на 20 рублёў да 13 790 беларускіх рублёў і вярнуўся да гістарычнага максімуму, які першы раз быў усталяваны 11 красавіку 2014 года.

Курс расійскага рубля застаўся без зменаў — 279,5 беларускага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?