Георгіеўская стужачка стала сімвалам новай Расіі, які трэба абараняць, нават са зброяй у руках, заявіў у чацвер кіраўнік Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрый Кісялёў.

У гэтым годзе ў рамках акцыі «Георгіеўская стужачка», запушчанай РІА «Новости» ў 2005 годзе і падхопленай МА «Россия сегодня», вядомыя ўсяму свету чорна-аранжавыя паласатыя стужачкі адправяць у космас, прадставяць на ваенных кінафестывалях і фотавыставах, задзейнічаюць у флэшмобах і фестывалях. Акцыю падтрымаюць больш за 100 СМІ па ўсім свеце.

«Акцыю пачынала РІА «Новости», брэнд, які, як я ўжо казаў, застанецца», — нагадаў Кісялёў на прэс -канферэнцыі, прысвечанай старту акцыі.

«Цяпер стужачка здабыла другое жыццё і стала сімвалам чалавечай годнасці ў нашы новыя часы. Калі ў 2005 годзе гэта быў сімвал нашых мінулых перамог, сімвал подзвігу нашых бацькоў і дзядоў, то сёння гэта ўжо зусім іншы сімвал — новай Расіі, нашай вернасці айчынным каштоўнасцям, сімвал гонару і, у нейкай ступені, Георгіеўская стужачка ператвараецца ў знак адрознення», — працягнуў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?