Ля берагоў амерыканскага штата Каліфорнія і выспы Гуам у Ціхім акіяне заўважаныя расійскія самалёты, заявіў у аўторак, 6 мая, кіраўнік ВПС ЗША Герберт Карлайл. Па дадзеных Reuters, палёт быў здзейснены напярэдадні.

Бамбардзіроўшчык Ту-95 лётаў над Гуамам

Бамбардзіроўшчык Ту-95 лётаў над Гуамам

«Дзеянні Расіі ва Украіне і ў Крыме маюць прамы ўплыў на Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён. Яны (расійскія ВПС) падышлі з дапамогай далёкай авіяцыі да берагоў Каліфорніі, абляцелі Гуам», — заявіў Карлайл, дадаўшы, што расійская авіяцыя паспрабавала такім чынам сабраць разведвальныя звесткі.

Ён падкрэсліў, што амерыканскія знішчальнікі F-15 падымаліся на перахоп расійскага Ту-95 (па кадыфікацыі NATO, бамбардзіроўшчык Bear — «Мядзведзь») падчас яго палёту над Гуамам.

Кіраўнік амерыканскіх ВПС таксама паведаміў аб рэзкім росце актыўнасці расійскіх ВПС ля берагоў Карэі і Японіі. Больш падрабязную інфармацыю Карлайл даць адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?