Пятро Каваленка загінуў, абараняючы сваіх таварышаў.

20-гадовага дэсантніка правялі ў апошні шлях у панядзелак 5 мая ў роднай вёсцы Рахноўка Гайсінскага раёна Вінніцкай вобласці, піша партал «20 хвілін».

Пятро Каваленка загінуў падчас антытэрарыстычнай аперацыі на ўскраіне Славянска. Прадстаўнік Генштаба Узброеных сіл генерал-маёр Мікалай Панялькоў падчас развітання з ім на могілках так і сказаў землякам: салдат Каваленка сваім целам прыкрыў ад гібелі сем дэсантнікаў.

У Пятра Каваленкі баявікам ўдалося трапіць двойчы. Першы раз яго ўратавала ад кулі бронекамізэлька. Было гэта прыкладна за два тыдні да стрэлу баевікоў з гранатамёта, што прагрымеў увечары 2 мая і які стаў фатальным для салдата.

Дэсантнікі на БТРах ажыццяўлялі марш на ўскраіне Славянска. Ля моста іх блакавалі мясцовыя жыхары. Сярод іх былі і жанчыны, і дзеці.

«Перамовы з імі працягваліся ўвесь дзень, — распавядае ён. — А калі сцямнела, за спінамі ў іх з'явіліся людзі ў камуфляжы і масках са зброяй у руках. Сітуацыя абвастрылася. У той вечар мы страцілі двух байцоў. Іх забілі падступна. Адзін са стрэлаў прагучаў яшчэ падчас перамоваў. Стралялі з-за спін бяззбройных людзей. Куля трапіла ў шыю старэйшаму салдату Панасюку, ён родам з Жытоміршчыны. Так страляюць снайперы. Перабілі сонную артэрыю. Кроў біла фантанам. А потым пачуўся другі стрэл, ужо з гранатамёта».

Маёр не стаў доўга распавядаць пра тое, якая сітуацыя цяпер у Славянску.

«Падраздзяленне выконвае пастаўленыя перад ім задачы, — адзначыў ён. — Там ідзе сапраўдная вайна, баевікі аснашчаны сучаснай зброяй, да таго ж, не толькі для наземных мэтаў, але і для паветраных».

Імем Пятра Каваленкі маюць назваць адну з вуліц вёскі, а на фасадзе школы ўсталююць мемарыяльную дошку ў памяць аб адважным земляку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0