Банк развіцця Беларусі ў 2014 годзе прафінансуе будаўніства другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска на 400 млрд. рублёў.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 12 мая 2014 года №446, паведамляе БелТА.

Апроч таго, што банк вылучыць сродкі на будаўніцтва другой кальцавой дарогі, пастановай прадугледжана фінансаванне рэканструкцыі цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». На гэтыя мэты банкам усяго будзе накіравана 33 млн 214,2 тыс. еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?